
Форум праводзіцца з мэтай удасканалення краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў-краязнаўцаў, а таксама ўкаранення эфектыўных педагагічных практык у краязнаўчую работу.
Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, а таксама педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны (больш за 100 чалавек).
Урачыстае адкрыццё форуму прайшло з удзелам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірыны Аляксандраўны Паповай і намесніка старшыні Пінскага гарвыканкама Мікалая Віктаравіча Навака на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. На базе ўніверсітэта прайшла і работа першага дня форуму.
У першы дзень работы падчас пленарнага пасяджэння вопыт работы «Інтэрактыўныя формы работы ў патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі» прадставіла Дубаневіч Дар’я Аляксандраўна, метадыст аддзела суправаджэння патрыятычнага і экалагічнага выхавання ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
На другі дзень форуму адбылася прэзентацыя станоўчага педагагічнага краязнаўчага вопыту ДУ «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска» і ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна, а таксама стэндавая выстава-прэзентацыя краязнаўчых напрацовак ДУА «Гімназія № 2 імя архіепіскапа Стэфана г. Пінска», ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Пінска, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Пінска», ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі».
Супрацоўнікі і навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна пазнаёмілі ўдзельнікаў з элементамі традыцыйнай духоўнай культуры рэгіёна, мясцовымі танцамі, песнямі і гульнямі, а таксама з дзейнасцю Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.
У рамках пленарнай сесіі другога дня форуму Струнеўская Вікторыя Мікалаеўна, кіраўнік музея ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна, прадставіла свой вопыт работы па тэме: «Духоўна-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз дзейнасць школьнага краязнаўчага музея».
Форум стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам і развіцця краязнаўчага руху ў сістэме адукацыі Беларусі.
Падрабязней ТУТ