Віншуем пераможцаў абласной алімпіяды «На шляху да поспеху» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

14.05.2026
Падведзены вынікі абласной алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якая адбылася 15 красавіка 2026 года.

У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 842 вучні VI-VIII класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Пераможцамі сталі 373 удзельнікі.

Віншуем пераможцаў, іх настаўнікаў і бацькоў! Жадаем натхнення і цікавых адкрыццяў у даследаванні багаццяў беларускай мовы!

Дадаткова паведамляем: электронныя дыпломы будуць накіраваны ва ўпраўленні па адукацыі раёнаў. Калі ў спісе пераможцаў на сайце дапушчаны памылкі ў прозвішчах ці назвах устаноў адукацыі, выправіць іх можна па тэлефоне 8 (017) 301 97 08 да 18.05.2026.

Падрабязней ТУТ

поделиться в: