Педагагічная майстэрня «Стратэгія поспеху ў рабоце з адоранымі навучэнцамі» аб’яднала педагогаў Мінскай вобласці

18.06.2026
18 чэрвеня 2026 года на базе ДУА «Заслаўская гімназія» Мінскага раёна адбылося пасяджэнне абласнога вучэбна-метадычнага аб’яднання старшынь раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце педагагічнай майстэрні па тэме «Удасканаленне работы з адоранымі навучэнцамі: стратэгія пабудовы індывідуальнай траекторыі вучня ў працэсе падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды». Удзел у ім прынялі старшыні раённых ВМА з усёй Мінскай вобласці, метадысты, кіраўнікі рэсурсных цэнтраў і настаўнікі-практыкі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Чумак Алена Георгіеўна, метадыст вучэбна-метадычнага аддзела грамадска-гуманітарных дысцыплін ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Яна акрэсліла асноўныя задачы сустрэчы і падкрэсліла важнасць сістэмнага падыходу да работы з адоранымі навучэнцамі.

Асноўная частка майстэрні была прысвечана практычным пытанням падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды:

Рагіла Антаніна Уладзіміраўна, метадыст ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Мінскага раёна», Тарасевіч Вячаслаў Леанідавіч, старшыня раённага ВМА Мінскага раёна, Караткевіч Вольга Міхайлаўна, кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра, прадставілі стратэгію пабудовы сістэмы падрыхтоўкі да алімпіяды ў Мінскім раёне;

Некраш Юлія Іванаўна, настаўнік ДУА «Міханавіцкая сярэдняя школа», правяла майстар-клас «Цьютарскае суправаджэнне адораных навучэнцаў», падчас якога падзялілася канкрэтнымі прыёмамі індывідуальнай работы з вучнямі;

Чашун Рэгіна Генадзьеўна, кіраўнік раённага літаратурна-творчага аб’яднання «Купалінка», прадставіла прэзентацыю работы аб’яднання, накіраванага на фарміраванне цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Завяршылася педагагічная майстэрня панэльнай дыскусіяй «Як матываваць педагогаў да працы з адоранымі навучэнцамі: стымулы і бар’еры», якую правяла Чумак А.Г. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі праблемы матывацыі педагогаў і шляхі іх пераадолення.

Па выніках педагагічнай майстэрні:

  • вызначаны эфектыўныя стратэгіі падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды;
  • папоўнены банк метадычных матэрыялаў для работы з адоранымі навучэнцамі;
  • распрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі індывідуальнага суправаджэння;
  • матэрыялы мерапрыемства размешчаны ў сеткавай супольнасці АВМА.

Усе ўдзельнікі адзначылі высокі арганізацыйны і метадычны ўзровень правядзення мерапрыемства і практычную накіраванасць прадстаўленага вопыту.

 

Фотогалерея:

поделиться в: