14 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.
Пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу, таленавітыя юныя чытальнікі нашай краіны прыехалі ў Мінск, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў.
Міншчыну на мерапрыемстве прадставілі нашыя лепшыя выканаўцы па выніках абласнога этапа:
Тарарай Паліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, з вершам Янкі Купалы “Сын і маці”;
Дзільман Вікторыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, з вершам Якуба Коласа “Мой дом”;
Дзямітка Канстанцін, навучэнец ДУА “Забалацкая сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, з вершам Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”;
Волкава Мілана, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, з вершам Алеся Бачылы “Ластаўкі ў небе”.
Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў, а лаўрэатам конкурсу стала Вікторыя Дзільман з Мар’інай Горкі.
Як многа волі і разгону!
Як многа песень, шуму, звону,
Дзе ні паслухай, ні зірні!
Свае тут звычаі, законы,
У кожнай песні свае тоны
І свой адбітак глыбіні.
Гэтыя словы Якуба Коласа ў выкананні Вікторыі ўразілі слухачоў хараством і мілагучнасцю, шчырай любоўю да роднай зямлі.
Вікторыя Дзільман будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на Свяце беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў верасні 2018 года ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.
Віншуем Вікторыю з перамогаю! Жадаем творчага натхнення і поспеху на заключным рэспубліканскім этапе!