Педагогі Міншчыны ўзнагароджаны знакам “Выдатнік адукацыі” Садружнасці Незалежных Дзяржаў

23.10.2018
У сярэдзіне кастрычніка ў Кыргызтане адбыўся V з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД.

 

Праграма мерапрыемства прадугледжвала разгляд пытанняў устойлівага развіцця адукацыйных арганізацый, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, функцыянавання агульнай прасторы вышэйшай адукацыі краін СНД, ролі стандартаў у кампетэнтнаснай адукацыі.

Падчас работы секцый і пленарных пасяджэнняў з’езду адзначалася, што супрацоўніцтва дзяржаў СНД — найбольш дзейсны шлях павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных сістэм адукацыі, іх інтэграцыі ў сусветную адукацыйную сістэму.

Памятнай падзеяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” СНД спецыялістаў адукацыі Міншчыны — настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 2 г. Лагойска Зоі Яўгенаўны Вінаградавай і дырэктара Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрыя Васільевіча Корсіка.

Ад усяго сэрца віншуем нашых педагогаў! Жадаем плённай працы на ніве паступальнага і дынамічнага развіцця інтэграцыйных працэсаў у галіне адукацыі.

Выкарыстаны фотаздымкі з сайтаў Выканаўчага камітэта СНД, “Настаўніцкай газеты”, газет “Комсомольская правда” и“Вечерний Бишкек”