Семiнар прысвечаны самым цiкавым праявам сучаснага лiтаратурнага жыцця. Будуць прадстаўлены навiнкi мастацкай лiтаратуры, топавыя аўтары найноўшай лiтаратуры, хiты шорт-лiстоў лiтаратурных прэмiй.
Слухачы пазнаёмяцца з новым напрамкам беларускага літаратуразнаўства – фемінісцкай крытыкай, якая прадугледжвае: пераасэнсаванне класічнай літаратуры і выяўленых у ёй жаночых вобразаў праз прызму жаночага ўспрымання; новае прачытанне твораў жанчын, што трапілі ў літаратурны канон, з улікам распрацовак фемінісцкай крытыкі; узнаўленне гісторыі жаночай літаратуры як непарыўнага працэсу: пошук забытых твораў, напісаных жанчынамі, і вяртанне ў канон пісьменніц, што лічыліся творцамі «другога шэрагу»; даследаванне творчасці сучасных пісьменніц.
Лектары:
Ірына Чаславаўна Часнок, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналiстыкi БДУ, даследчыца сучаснай беларускай лiтаратуры, арганiзатар Беларускай інтэлектуальнай гульнi.
Ганна Валер’еўна Янкута, беларуская перакладчыца, пісьменніца, літаратурны крытык, перакладае прозу і паэзію з англійскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс ды іншых моў, лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2013), рэдактарка і ўкладальніца шэрагу кніг Бібліятэкі часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum».
Кiраўнiк семiнара: Людмiла Вiктараўна Камлюк-Ярашэнка, дацэнт кафедры асобных методык агульнай сярэдняй адукацыi Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгiстравацца па спасылцы: https://goo.gl/YWi4hA цi праз qr-код:
Кошт навучання аднаго слухача на семінары складае 19,50 рублёў (дзевятнаццаць беларускiх рублёў 50 кап.).