Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў»

27.02.2019
1 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў».

Удзел у мерапрыемстве прымуць навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і настаўнікі беларускай, рускай і замежнай моў і літаратур, мастацтва, гісторыі, грамадазнаўства, аспіранты і магістранты.

Напрамкі работы канферэнцыі:

  • Спецыфіка асэнсавання малой радзімы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.
  • Метадычныя аспекты раскрыцця вобраза малой радзімы пры навучанні літаратуры.
  • Асаблівасці вывучэння твораў, прысвечаных малой радзіме, у адукацыйным працэсе.
  • Формы і метады краязнаўчай работы ў школе.

Па матэрыялах сайта www.adu.by