Бярэзінскі клуб юных выратавальнікаў-пажарных адзначыў свята

09.11.2018
4 лістапада 2018 года адзначыў сваё 22-годдзе клуб юных выратавальнікаў-пажарных “Сірэна”, створаны на базе Центра дзіцячай творчасці Беразіно. Амаль штодня юнакі і дзяўчаты займаюцца на тэрыторыі пажарнай часці

 

І ўсе гэтыя гады з цікавасцю і захапленнем у вачах юныя выратавальнікі глядзяць, як іх дарослыя калегі выязджаюць на пажары.

Для правядзення свята свае дзверы расчыніў раённы адукацыйны цэнтр бяспекі. Тут сабраліся актывісты клуба і іх малодшыя сябры – пяцікласнікі, што наведваюць клуб нядаўна. Менавіта яны і сталі галоўнымі ўдзельнікамі свята: дзяцей урачыста прынялі ў члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, уручылі іх першы дарослы дакумент – пасведчанне аб членстве.

Былы актывіст клуба, а зараз прафесійны ратавальнік Мікіта Халюкоў сказаў многа цёплых слоў пра нязменнага кіраўніка “Сірэны” – Ірыну Рыгораўну Осіпаву. Дзякуючы яе энергічнасці, творчаму запалу і неабыякавасці, клуб існуе столькі гадоў і штогод папаўняецца новымі ўдзельнікамі.

Дарэчы, “Сірэну” выдатна ведаюць і за межамі раёна: дзеці добра сябе паказваюць штогод на спартыўных спаборніцтвах, у творчых конкурсах, што праводзіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

 Удзельнікам мерапрыемства нагадалі, як трэба тэлефанаваць у службу ратавання, чым можна патушыць агонь і як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу. Безумоўна, не абышлося свята і без вясёлых песень, жартаўлівых конкурсаў, салодкіх падарункаў.

 

Па матэрыялах сайта http://www.berezino.minsk-region.gov.by