Юныя чытальнікі прадставяць Міншчыну ў фінале рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

10.07.2020
Падведзены вынікі паўфіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Яны чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

Перамаглі ў паўфінале і юныя чытальнікі Міншчыны. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў горадзе Мінску, цэнтральны рэгіён прадставяць:

Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна” з вершам Пятра Прыходзькі “Твая мова” (педагог Тамара Яўгеньеўна Статкевіч);

Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, з творам Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве” (педагог Алена Раманаўна Шабуня);

Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” з вершам Сяргея Грахоўскага “Душа” (педагог Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).

Віншуем з перамогаю! Жадаем Насці, Максіму і Даніілу поспехаў

у фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!