Падведзены вынікі Рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”

31.08.2020
26 жніўня 2020 года ў Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”, у якім спаборнічалі лепшыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны – пераможцы паўфіналу. Мінскую вобласць прадставілі тры школьнікі.

Выступленне юных чытальнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, ў склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

Па выніках творчага спаборніцтва прадстаўнікі Мінскай вобласці сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” і былі ўзнагароджаны:

дыпломам IIІ ступені ў 1-й узроставай катэгорыі – Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна” (кіраўнік Тамара Яўгеньеўна Статкевіч);

дыпломам IIІ ступені ў 3-й узроставай катэгорыі – Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы” (кіраўнік Алена Раманаўна Шабуня);

дыпломам IIІ ступені ў 4-й узроставай катэгорыі – Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”, а таксама памятнымі падарункамі.

Тэлеверсію фіналу можна ўбачыць 6 верасня ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

Мы ганарымся нашымі ўдзельнікамі,

якія годна прадставілі Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе!

Віншуем юных чытальнікаў і іх кіраўнікоў

і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

Тры школьнікі Мінскай вобласці сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»

 

Выкарыстаны фотаматэрыялы з сайта МЛЫН.by

Фотогалерея: