Рэспубліканскі конкурс юных майстроў «Беларуская выцінанка»

19.04.2021
14 красавіка 2021 года ў рамках XIX Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў «Беларуская выцінанка».

Кожную вобласць і г. Мінск прадставілі на конкурсе па 3 удзельнікі, якія на працягу трох гадзiн выконвалі творчае заданне, а пасля абаранялі яго перад членамі журы.

Для педагогаў юных майстроў педагог дадатковай адукацыі Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» Маслава Вольга Юр’еўна правяла майстар-клас «Мастацтва выцінанкі: выхаванне праз творчасць».

Па выніках рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская выцінанка» ўзнагароджаны

ў намінацыі «Букет»

  • дыпломам ІІ ступеніМананкова Дар’я, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Народныя дзівосы» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна», педагог Гурэцкая Ірына Аляксандраўна;

у намінацыі «Дрэва жыцця»

  • дыпломам І ступеніЮхнавец Вераніка, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Народныя крыніцы» ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”», педагог Маслава Вольга Юр’еўна;

дыпломам ўдзельніка рэспубліканскага конкурсуЛеўчанка Ульяна, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Магія паперы» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня», педагог Старунова Лізавета Іванаўна.

 

Мы ганарымся нашымі таленавітымі юнымі майстрамі і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: