Вынікі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

28.04.2022
27–28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія прысвечаны Году гістарычнай памяці, – гэта прэзентацыя лепшых праектаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў.

Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе прадставілі згодна з палажэннем фестывалю-конкурсу лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі на абласным этапе конкурсу.

Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” узнагароджаны:

у намінацыі “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”

дыпломам І ступені – Яцэвіч Карына, Гурыновіч Паліна, Гарнізонава Вераніка, Антановіч Софья, Зубовіч Маргарыта, навучэнкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна (праект    “Вольная гладзь беларускіх прастораў”), педагогі: Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна, Лойка Іна Генадзьеўна;

у намінацыі “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”

дыпломам І ступені – Хаміцэвіч Дар’я, Салановіч Ілья, навучэнцы ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” (праект “Калыханка матулі – абярэг на ўсё жыццё”), педагог Дубовік Вольга Мікалаеўна;

дыпломам ІІІ ступені – Белаус Яніна, навучэнка Камунараўскага  вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Янкі Купалы Любанскага раёна (праект “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”), педагог Лаўрыеня Людміла Міхайлаўна;

у намінацыі “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць”

дыпломам ІІ ступені – Юхнавец Вераніка, Лях Ксенія, Князева Варвара, Кавальская Аляксандра, Багданава Ніна, Траян Ілья, навучэнцы Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (праект “Моўныя залацінкі (тэатр ценяў)”), педагог Маслава Вольга Юр’еўна;

дыпломам ІІІ ступені – Афанасьева Дзіяна, Гамолка Алена, Макаўкіна Лізавета, Сямашка Уладзіслаў, навучэнцы Лядненскай сярэдняй школы Слуцкага раёна (праект “Бялевічская батлейка: новае жыццё”), педагогі: Свірыдава Вольга Аркадзьеўна, Сеўрук Аляксандр Сяргеевіч, Пісарык Святлана Іванаўна.

Таксама 28 красавіка 2022 года ў межах мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання Рэспубліканскага конкурсу мастацкіх праектаў “Спрадвечнае заўтра” калектываў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі дзяцей і моладзі, якія маюць ганаровае званне “Народны”, “Узорны”, “Заслужаны”, вынікі якога падведзены  

Віншуем навучэнцаў і педагогаў з перамогаю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: