III Адкрыты фестываль керамічнай цацкі “Гліняны цуд”

26.06.2023
23-24 чэрвеня 2023 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна адбыўся III Адкрыты фестываль керамічнай цацкі “Гліняны цуд”.

Стартам I Адкрытага фестывалю, які прайшоў у 2015 годдзе, стаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які быў выдзелены педагогу дадатковай адукацыі Пратасене Мікалаю Аляксеевічу, кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі “Скарбонка” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна.

Арганізатары мерапрыемства: Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна; упраўленне па адукацыі Салігорскага райвыканкама; упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Салігорскага райвыканкама.

Мэта фестывалю – адраджэнне і захаванне ў сучасных умовах набыткаў традыцыйнай народнай культуры; выкарыстанне ва ўстановах адукацыі і культуры тэхналогій стварэння твораў народных мастацкіх промыслаў, якія вылучаюцца яркай нацыянальнай самабытнасцю.

Удзельнікамі фестывалю сталі педагогі і навучэнцы з розных мясцін Беларусі, якія займаюцца мастацтвам керамікі. Яны прадставілі гледачам экспазіцыі сваіх лепшых работ і ў час фестывалю выконвалі творчыя работы ў адной з намінацый, стваралі гліняныя цацкі. Педагогі-майстры таксама праводзілі творчыя майстар-класы па прымяненню старажытных тэхналогій у стварэнні цацкі і іх выкарыстанню ў сучасных умовах.

Работы удзельнікаў у катэгорыях “Майстар-педагог” і “Юны талент” і адпаведных намінацыях ацэнівала журы, у складзе якога былі прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Беларускага Саюза мастакоў, Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках работы журы ў катэгорыі “Майстар-педагог” пераможцамі сталі ў намінацыі “Гліняная цацка-бразготка, яйка-бразготка, цацка-званочак

Купцэль Таццяна Мікалаеўна, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені;

Поршнева Вольга Аляксандраўна, педагог Старадарожскага цэнтра дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча, – дыплом ІІI ступені;

у намінацыі “Аўтарская сучасная стылізаваная цацка-свістулька”

  • Пратасеня Мікалай Аляксеевіч, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом I ступені;

у намінацыі “Дэкаратыўная пластыка”

  • Кірычак Наталля Іванаўна, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені;

ў намінацыі “Сучасная цацка-статуэтка”

  • Трафімук Дзіяна Францаўна, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна, – дыплом I ступені;
  • Аўгусціновіч Таццяна Георгіеўна, педагог Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, – дыплом ІІI ступені;

ў намінацыі “Сюжэтная аўтарская цацка, цацка-кампазіцыя з некалькімі персанажамі”

  • Смоліч Алена Міхайлаўна, педагог Салігорскага дзяржаўнага каледжа, – дыплом I ступені;

ў намінацыі “Лепшы майстар-клас”

  • Кірычак Аляксандр Юр'евіч, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом I ступені.

Па выніках фестывалю ў катэгорыі “Юны талент” дыпломамі ўзнагароджаны ў намінацыі “Традыцыйная цацка-свістулька”

  • Новікаў Антон, навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом I ступені;

ў намінацыі “Гліняная цацка-бразготка, яйка-бразготка, цацка-званочак

  • Скраблевіч Дзіяна, навучэнка Старадарожскага цэнтра дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча, – дыплом ІI ступені;
  • Прымачэнка Варвара, навучэнка Старадарожскага цэнтра дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча, – дыплом ІI ступені;
  • Іванова Аляксандра, навучэнка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені;

ў намінацыі “Гліняная цацка антрапаморфнага характару

  • Міцкус Ганна, навучэнка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна, – дыплом I ступені;
  • Савончык Кірыл, навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені;
  • Страленя Арцём, навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІІI ступені;

ў намінацыі “Гліняная цацка арнітаморфнага характару

  • Нуфрыёнак Цімафей, навучэнец Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, – дыплом ІІI ступені;
  • Валента Пётр, навучэнец Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, – дыплом ІІI ступені;

ў намінацыі “Рухомыя цацкі (цацкі-качалкі, цацкі-каталкі)

  • Ермаковіч Соф'я, навучэнка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом I ступені;

ў намінацыі “Дзіцячы погляд на гліняную цацку

  • Віцюк Дар'я, навучэнка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені;
  • Галіцын Марк, навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, – дыплом ІI ступені.

Віншуем педагогаў-майстроў і юных мастакоў з перамогай!

Жадаем творчага натхнення!

Фотогалерея: