Вынікі абласнога этапу III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

10.07.2023
У чэрвені 2023 года адбыўся абласны этап III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 праекта навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 18 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна.

Па выніках фестывалю-конкурсу пераможцамі сталі:

Намінацыя “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю

  • Захар Хвастоў, Варвара Ануфрыева, Дар’я Мацюкевіч, Дар’я Скорая, Максім Лісоўскі, Арцём Мітраховіч, навучэнцы ДУА “Мар’інагорская гімназія” Пухавіцкага раёна, – дыплом 1-й ступені (праект “У батлейцы ўсё ідзе па калейцы”, педагог Шалаева Валянціна Васільеўна);
  • Алеся Граковіч, навучэнка ДУА “Будагоўская сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (праект “Асаблівасці правядзення беларускіх вясельных традыцый і абрадаў і іх трансфармацыя на прыкладзе жыхароў Смалявіччыны”, педагогі – Прыстром Іна Мар’янаўна, Мілько Галіна Іванаўна);
  • Паліна Кулакоўская, Маргарыта Паганкіна, Дамяніка Шаўчэнка, Дар’я Кавальчук, навучэнцы ДУА “Чурылавіцкая сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (праект “Масленіца гуляла – вясну сустракала”, педагогі – Ярмоленка Наталля Іосіфаўна, Хлебест Марыя Уладзіміраўна);
  • Алеся Іванова, Макар Карзюк, Ілья Шайкоўскі, Марыя Швяцова, навучэнцы ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (праект “Школьны музей збірае скарбы народнай культуры”, педагог Леўкавец Марыя Мікалаеўна);

Намінацыя “Музычная спадчына маёй Радзімы”

  • Вікторыя Мароз, Анастасія Нупрэйчык, Анастасія Слонім, Вікторыя Слонім, Таццяна Швайко, Аляксандра Чаркас, навучэнцы ДУА “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”, – дыплом 1-й ступені (праект “Вобраз маці ў вясельных песнях у в. Колкі Клецкага раёна”, педагогі – Курловіч Марыя Вячаславаўна, Васілеўская Іна Мікалаеўна, Дрозд Ірына Канстанцінаўна);
  • Дар’я Бродка, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага”, – дыплом 2-й ступені (праект “Захаваем музычную спадчыну Капыльшчыны”, педагогі – Сільвановіч Марына Пятроўна, Колас Таццяна Анатольеўна);

Намінацыя “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”

  • Соф’я Коўшар, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна”, – дыплом 1-й ступені (праект “Прыгожай кафлі дзіўныя ўзоры”, педагогі – Валуева Юлія Уладзіміраўна, Лойка Іна Генадзьеўна);
  • Паліна Сабірава, Дар’я Габібулаева, навучэнцы ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна”, – дыплом 1-й ступені (праект “Святочныя беларускія ручнікі”, педагог Падбярэзкая Наталля Міхайлаўна);
  • Ксенія Капеняк, Макар Праташчык, Марына Курловіч, Віталіна Маркавец, Яніна Машко, Вікторыя Богля, навучэнцы ДУА “Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці”, – дыплом 2-й ступені (праект “Нашчадкі слуцкіх выбранцаў”, педагогі – Курловіч Лілія Валер’еўна, Піхцерава Аксана Аляксандраўна, Пракапук Наталля Мікалаеўна, Чыжык Алена Анатольеўна);
  • Ганна Зыкава, Дар’я Малахвей, Паліна Мажайская, Дар’я Гадун, Мілана Галаўко, Вера Лысюк, Марыя Казленя, навучэнцы ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна, – дыплом 2-й ступені (праект “Маляванка: традыцыі і сучаснасць”, педагог Літвінка Ірына Рыгораўна);
  • Ганна Філістовіч, Яна Губадава, Карына Козел, Максім Козел, Цімур Таўгень, навучэнцы ДУА “Красненская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”, – дыплом 2-й ступені (праект “Саломка – цуд у маіх руках”, педагог Гаўрыленка Вольга Валер’еўна);
  • Кацярына Юхнэль, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Стоўбцы”, – дыплом 2-й ступені (праект “Лялька-берагіня ад каранавірусу”, педагог Малахава Раіса Мікалаеўна);
  • Сямён Муравейка, навучэнец ДУА “Новавёскаўская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна, – дыплом 3-й ступені (праект “Укаранёныя рамёствы і промыслы. Сметанковае масла ад вясковых гаспадынь”, педагог Стэльмах Людміла Аляксандраўна).

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І і ІІ ступені абласнога этапу фестывалю-конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на заключным этапе фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

Віншуем юных даследчыкаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе фестывалю-конкурсу!