Вучні Міншчыны ўзнагароджаны на Рэспубліканскай выставе-конкурсе “Калядная зорка”

29.01.2024
27 студзеня 2024 года у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXVII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта гэтага традыцыйнага мерапрыемства – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных беларускіх традыцый, выяўленне і падтрымка юных мастакоў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: