Заключны тур рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў

04.04.2024
3 красавіка 2024 года прайшоў трэці (заключны) тур рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў.

Удзельнікамі заключнага тура конкурсу сталі 10 лепшых юных геолагаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў у другім (практычным) туры.

Заключны тур конкурсу праходзіў у форме «бліц-апытання» ў анлайн фармаце.

«Бліц-апытанне» складалася з пытанняў, якія адлюстроўвалі геалагічныя асаблівасці Беларусі (для ўсіх удзельнікаў былі аднолькавыя пытанні), а таксама юным геолагам неабходна было адказаць на пытанні па матэрыялах уласных практычных работ другога тура конкурсу.

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Гілеўская Валерыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Барысава» (кіраўнік Бараноўская Лілія Іванаўна, настаўнік геаграфіі).

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!