Абласны этап рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

19.07.2024
Абласны этап рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіцца ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці з ліпеня па лістапад 2024 года.

У рамках праекта ў гэтым годзе запланавана правядзенне абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго».

Мэта правядзення мерапрыемства: фарміраванне ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыбленне пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Да ўдзелу ў конкурсе-турніры запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

У рамках мерапрыемства навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны».

Па выніках даследавання ўдзельнікамі конкурсу-турніру ствараецца брашура «Дзівосы краю майго». У брашуры змяшчаецца матэрыял аб «топ-3» аб’ектах «страчанай спадчыны».

Пераможцы і прызёры конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўгага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.