Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

25.02.2025
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2025 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

У рамках акцыі ў 2025 годзе праводзяцца:

абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Мой род, мая сям’я» (з лютага па верасень 2025 года). Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміраванне асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.

Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёмяцца з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, ствараюць уласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працуюць над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.

абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з лютага па лістапад 2025 года). У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы. Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны. Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра. Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. На конкурс падаецца творчая работа, напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.

Палажэнне

поделиться в: