З 12 па 30 мая 2025 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” праводзяцца VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў”.

22 мая на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы» Чэрвеньскага раёна адбыліся адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы Мінскай вобласці. Педагогі арганізавалі і правялі 9 адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, падзяліліся прафесійным вопытам і метадычнымі распрацоўкамі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 65 педагогаў дэкаратыўна-прыкладнога напрамку Гродненскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.