Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма»

29.07.2025
Абласны этап рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіцца ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці з ліпеня па кастрычнік 2025 года.

У рамках праекта запланавана правядзенне абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма».

Мэта конкурсу: фарміраванне ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыбленне пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

У рамках конкурсу навучэнцы працуюць з архіўнымі дакументамі, матэрыяламі музеяў, з электроннымі базамі дадзеных («Кніга Памяці Беларусі», «Партызаны Беларусі»), абагульненымі банкамі дадзеных (ОБД «Мемарыял», «Памяць народа», «Подзвіг народа») і іншымі пошукавымі інтэрнэт-рэсурсамі і літаратурнымі крыніцамі; арганізуюць сустрэчы з удзельнікамі і відавочцамі падзей ваенных гадоў, іх сваякамі, мясцовымі жыхарамі. Распрацоўваюць экскурсійны маршрут з уключэннем не менш за 6 тэматычных аб’ектаў, размешчаных у межах свайго раёна (горада). Удзельнічаюць у экспедыцыях, паходах і экскурсіях па дадзенаму маршруту, робяць фотаздымкі на маршруце.

Па выніках дзейнасці ствараецца брашура «Беларусь – мая Радзіма», у якой змяшчаецца матэрыял аб «топ-6» аб’ектах ваеннай гісторыі, а таксама земляках, якія зрабілі значны ўнёсак у Перамогу над фашызмам (не менш 2 постацей).

Інфармацыя аб аб’ектах павінна быць прадстаўлена лагічна ў адпаведнасці са структурай: месцазнагоджанне аб’екта, гістарычная даведка, унёсак «выбітных» землякоў у набліжэнне Перамогі. Апісанне аб’ектаў дапаўняецца схемамі, фотаздымкамі, зробленымі на маршруце і інш. Пры выкарыстанні літаратуры неабходна даваць спасылкі ў тэксце (калі матэрыял аўтарскі, то гэта таксама неабходна адзначыць). Інфармацыя аб адным аб’екце павінна займаць не больш 2 старонак.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўгага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.

поделиться в: