6–7 верасня 2025 года ў Лідзе пройдзе XXXII Дзень беларускага пісьменства.

У рамках мерапрыемстваў адбудзецца прэзентацыя інтэрактыўнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі «Мы шануем. Памятаем. Ганарымся».
Мэта: прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па захаванні гістарычнай памяці, папулярызацыя літаратурнай спадчыны малой радзімы.
Удзельнікамі з’яўляюцца юныя экскурсаводы і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці:
- гістарычнага музея «Вытокі» ДУА «Тальская сярэдняя школа імя І.А.Муравейка» Любанскага раёна;
- народнага ваенна-гістарычнага «Музея баявой Славы Астрашыцкага Гарадка» ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна.
У інтэрактыўнай форме будуць прадстаўлены ўнікальныя музейныя прадметы, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, жыццё і дзейнасць пісьменнікаў і паэтаў малой радзімы. Пройдуць літаратурныя гасцёўні, майстар-класы і інтэрактыўныя гульні, створаныя на аснове музейных фондаў.