
У рамках акцыі праведзены абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Мой род, мая сям’я» (з лютага па верасень).
Конкурс праводзіўся ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміравання асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.
Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабывалі, аналізавалі, сістэматызавалі і абагульнялі матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, стваралі ўласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працавалі над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.
Усяго на конкурс прадстаўлена 30 прац з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!
Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!