
Мэта правядзення чытанняў – удасканаленне адукацыйнай працы па патрыятычным выхаванні і далучэнню дзяцей да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей.
Адкрыццё мерапрыемства и пленарнае пасяджэнне прайшло ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры.
У рамках пленарнага пасяджэння была прадстаўлена работа “Ад фрэскі да нейрасеткі: вобраз новага пакалення” Фінскай Марыяй, навучэнкай 9 класа ДУА “Каралёвастанская базавая школа” (кіраўнік Панкратава Алена Яўгеньеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).
У першы дзень у рамках экскурсійна-адукацыйнай праграмы удзельнікі усклалі кветкі да месца пахавання мітрапаліта Філарэта, наведалі аб’екты Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, а таксама мелі магчымасць пераняць вопыт рэсурснага цэнтра духоўнага станаўлення асобы Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна.
Другі дзень запомніўся наведваннем Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, і работай секцый: «Голас праваслаўных святынь» і «Край, асвечаны верай», дзе вынікі сваёй працы ў галіне праваслаўнага краязнаўства прэзентавалі Івойлава Дар’я, навучэнка 7 класа ДУА «Дукорская сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна (кіраўнік Крукоўская Наталля Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры) з праектам “Храмы Дукоры ў люстэрку часу” і Мазанiк Святлана, навучэнка 9 класа ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» (кіраўнік Зіміч Сяргей Міхайлавіч, настаўнік гісторыі) з даследчай работай “Храм, што нагадвае вежу: гісторыя незвычайнай царквы”.
На падвядзенні вынікаў работы рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў усім удзельнікам мерапрыемства былі уручаны сертыфікаты.