
Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабывалі, аналізавалі, сістэматызавалі і абагульнялі матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, стваралі ўласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працавалі над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў.
На рэспубліканскім этапе конкурсу ўдзельнічалі 63 работы навучэнцаў.
Пераможцамі ад устаноў адукацыі Мінскай вобласці конкурсу сталі:
у катэгорыі да 14 гадоў:
дыплом II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Сцяпанаў Аляксей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Воўкава Юлія Юр’еўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце);
дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Паскробка Павел, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Беразіно» Мінскай вобласці (кіраўнік Ждановіч Алена Якаўлеўна, настаўнік мастацтва);
дыплом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
Прохарчык Соф’я, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 п.Дружны Пухавіцкага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Смольская Алеся Генадзеўна, настаўнік англійскай мовы);
у катэгорыі пасля 14 гадоў
дыплом II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Засадыч Сяргей, навучэнец ДУА «Камунараўская сярэдняя школа імя Янкі Купалы Любанскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Лаўрыеня Людміла Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры);
дыплом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
Волчак Марк, навучэнец ДУА «Вілейская гімназія № 2» Мінскай вобласці (кіраўнік Находка Вольга Валер’еўна, настаўнік англійскай мовы).
Падрабязней ТУТ
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!
Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!