Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка»

05.01.2026
Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіўся з лютага па снежань 2025 года з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Удзельнікі конкурсу індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённікі вандроўніка, дзе фіксавалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях: 1–4 класы і 5–11 класы, у рэспубліканскім этапе ўдзельнічалі 75 работ навучэнцаў.

Пераможцамі сталі:

ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы:

дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Бузо Лізавета, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Барысава імя І.В.Барысюка» (кіраўнік Крупнова Людміла Барысаўна, настаўнік пачатковых класаў);

дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дым Іларыён, навучэнец ДУА «Гімназія № 1 г. Дзяржынска» (кіраўнік Дым Вольга Віктараўна, метадыст ДУДА «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства»);

Шчасны Ілля, навучэнец ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» Дзяржынскага раёна (кіраўнік Сідаровіч Марына Вітольдаўна, настаўнік пачатковых класаў);

дыпломам установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ўзнагароджана Лагоўская Сафія, навучэнка ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» (кіраўнік Лагоўская Юлія Васільеўна, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні).

Ва ўзроставай катэгорыі 5–11 класы:

дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Адашкевіч Ксенія, навучэнка ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа Дзяржынскага раёна» (кіраўнік Пушкарэвіч Галіна Аляксандраўна, настаўнік геаграфіі);

Плыткевіч Ганна, навучэнка ДУА «Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна» (кіраўнік Таўстая Людміла Мікалаеўна, настаўнік геаграфіі і гісторыі);

дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барадулін Арцём, навучэнец ДУА «Сноўская сярэдняя школа» Нясвіжскага раёна (кіраўнік Літвінка Ірына Рыгораўна, педагог дадатковай адукацыі);

дыпломам установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» узнагароджаны Змачынскі Ілля, навучэнец ДУДА «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» (кіраўнік Дым Вольга Віктараўна, метадыст).

Віншуем пераможцаў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!

поделиться в: