Рэспубліканская акцыя «Тут пачатак Радзімы маёй» пройдзе на Міншчыне

20.03.2026
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне, гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2026 годзе пройдзе рэспубліканская акцыя «Тут пачатак Радзімы маёй».

У рамках абласнога этапа акцыі ў 2026 годзе ПРАВОДЗЯЦЦА:

абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Вандруем па родных ваколіцах» (з сакавіка па верасень 2026 года). У рамках конкурсу вучні праводзяць папярэднюю пошукава-даследчую работу: вывучаюць гісторыю, культуру і прыроду сваёй мясцовасці, працуюць з архіўнымі, бібліяграфічнымі і іншымі крыніцамі, вызначаюць тэму і абекты экскурсіі, аналізуюць сабраны фактычны матэрыял, складаюць маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі. На конкурс прадстаўляецца конкурсная работа, якая ўключае: відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці, або тэкставы варыянт экскурсіі з пазначэннем аўтара ў дзвюх намінацыях: «Абсягі роднага горада» і «Зямля маіх бацькоў»;

абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з сакавіка па лістапад 2026 года). У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух узроставых катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы, якія індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, дзе фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны. (Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/ у раздзеле Турызм/Турысцка-экскурсійная работа).

На конкурс прадстаўляецца Дзённік вандроўніка і творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу). Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка вандроўніка і творчай работы.

поделиться в: