
Мэта правядзення фестывалю: фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы, а таксама папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці.
Удзельнікамі рэспубліканскага фестывалю стануць навучэнцы, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
У рамках фестывалю пройдзе заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Напярэданні прайшоў першы этап конкурсу (завочны), дзе яго ўдзельнікі прадстаўлялі відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей». Юныя экскурсаводы стваралі ўласны наратыў вакол музейных матэрыялаў і раскрывалі тры значныя прычыны наведаць музей.
На заключным этапе ўдзельнікі конкурсу вочна прадставяць (у адпаведнасці з профілем музея) аглядную экскурсію «Голас з мінуўшчыны» (да 7-мі хвілін). Юныя экскурсаводы будуць знаёміць з музеем установы адукацыі ад імя асобы імі выбранага персанажа (персанажам можа быць любы чалавек мінулага, чые лёс, прафесія, або дзейнасць маюць прамое дачыненне да музейных матэрыялаў і якія могуць дапамагчы юным экскурсаводам зрабіць выступленне эмацыйна яркім).
Па выніках двух этапаў будуць вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу.
Жадаем поспехаў нашым юным экскурсаводам!