Завяршыўся фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Арганізатар рэспубліканскага фестывалю: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта правядзення фестывалю: фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
У рамках праграмы фестывалю былі вызначаны лепшыя юныя экскурсаводы музеяў:
- агульнагістарычны профіль: Грэбеншчыкова Дзіяна, ДУА “Каладзішчанская сярэдняя школа №2” – дыплом ІІ ступені;
- этнаграфічны профіль: Ванзонак Аляксандра, ДУА “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” – дыплом ІІ ступені;
- мастацкі профіль: Хасяневіч Аляксандра, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” – дыплом ІІ ступені;
- манаграфічны профіль: Болатава Вера, ДУА “Гімназія імя У.Ф.Купрэвіча г. Смалявічы” – дыплом ІІІ ступені;
- краязнаўчы профіль: Кулікоўская Наталля, ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” – дыплом ІІІ ступені;
- ваенна-гістарычны профіль: Рашкевіч Іван, ДУА “Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа” – дыплом лаўрэата;
- літаратурны профіль: Шпіляк Ульяна, ДУА“Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” – дыплом лаўрэата.
Падрабязней ТУТ
Віншуем юных экскурсаводаў і жадаем поспехаў!