Образование Минской области в республиканских и областных СМИ

Бібліяграфічныя паказальнiкi «Адукацыя Мінскай вобласці ў рэспубліканскіх і абласных СМІ» складаюцца з анатаваных бібліяграфічных спісаў публікацый аб сістэме адукацыі Міншчыны, публікацый супрацоўнікаў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і педагогаў рэгіёну. Бібліяграфічныя запісы ўнутры кожнага месяца згрупаваны па найменнях перыядычных выданняў (газет) у адваротна-храналагічным парадку публікавання артыкулаў, у межах даты – у алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў і загалоўкаў артыкулаў. Змест публікацый адлюстраваны ў анатацыях. Некаторыя бібліяграфічныя запісы суправаджаюцца спасылкамі на электронную версію тэкста публікацыі.