Вилейский район

ДУА “Куранецкi дзiцячы сад”

подробнее...

Тэрыторыя дашкольнай установы адукацыі “Куранецкі дзіцячы сад”  - гэта своеасаблівая візітная картка. Любы наведвальнік, ступіўшы на ўчастак дашкольнай установы, звяртае ўвагу на яго прывабны і дагледжаны выгляд. Азеляненне  тэрыторыі дае магчымасць не толькі зрабіць тэрыторыю прыгожай і арыгінальнай, але і карыснай для рознабаковага развіцця дзяцей,  а таксама садзейнічае вырашэнню такіх задач, як развіццё патрыятычных пачуццяў; стварэнне ўмоў для аховы і ўмацавання здароўя дзяцей; павышэнне ўзроўню экалагічнай культуры дзяцей, бацькоў і педагогаў.

Адной з арыгінальных і  цікавых  формаў дызайну з’яўляецца клумба-палітра, якая складаецца з стэнда з выявай карты Беларусі (малюнак), сцяжынкі з керамічнай пліткі, “пэндзаляў”,  палітры з кветак, якая аздобленая дэкаратыўнымі камянямі. З дапамогай рознакаляровай фарбы  мы змаглі намаляваць карту Беларусі, якая сімвалізуе  веліч, магутнасць, багацце і прыгажосць роднага краю. Тут расце шмат розных раслін, кветак,  кустоў і дрэў: елка. бэз, гартэнзія, фарзіцыя, туя, каны, аксаміткі, пятунні, хоста, вяргіні.

Выкарыстоўваюць педагогі клумбу для правядзенне  экскурсій, заняткаў, гутарак, а таксама праводзіць дыхальную гімнастыку,  атрымліваць асалоду ад паху кветак і г. д.

 

 

 

свернуть