Пуховичский район

ГУО “Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

подробнее...

Наш час багаты на падзеі, факты, адкрыцці, многія з іх хутка становяцца новымі ведамі. Інфармацыйнае рэчышча, каля якога праходзіць кожны дзень сучаснага чалавека, становіцца ўсё шырэйшым.

Навучаючы сучасных школьнікаў у гэтых умовах, вельмі важна не спазніцца ў паведамленні звестак, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці і з якімі трэба ў любым узросце па-грамадзянску і па-чалавечы годна пачуваць сябе на зямлі продкаў, даражыць яе гісторыяй, культурай, мовай, думаць пра будучыню краіны.

Адным з напрамкаў выхаваўчай работы ў школе з’яўляецца краязнаўства. Праз патрыятычнае выхаванне мы імкнёмся павысіць узровень духоўнай культуры вучняў, планамерна і паслядоўна, педагагічна эфектыўна прапагандаваць дзяржаўную ідэалогію – выхоўваць дзяцей на слаўных традыцыях краю, на прыкладзе працавітых і таленавітых землякоў. Багаты краязнаўчы матэрыял дазваляе надзвычай цікава і разнастайна праводзіць вучэбныя заняткі і пазакласныя мерапрыемствы.

Таму і да конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі падрыхтавалі кветкавыя кампазіцыі пад агульнай назвай “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Кампазіцыя “На скрыжаванні вялікіх падзей і эпох”

складаецца з веласіпеда, які сімвалізуе рух, з прадметаў побыту і кветак. Гераічныя старонкі дукорскай зямлі бяруць свой пачатак з 16 стагоддзя. Так склалася, што Дукора размясцілася на скрыжаванні дарог: Мінск-Пухавічы, Смілавічы-Руденск. Гэта спрыяла таму, што мястэчка было ўцягнута ў гістарычныя падзеі. Аб гэтым сведчаць гістарычныя помнікі, памятныя мясціны і вуліцы, якія названы ў гонар землякоў, якія праславілі не толькі дукорскую зямлю, але і краіну.

Кветкавая сцежка “Сцежкамі дукорскіх партызан”

У памяці жыхароў захаваліся падзеі 20 стагоддзя – расстрэл 16-ці дукорскіх партызан у 1920 годзе, генацыд яўрэйскага насельніцства ў кастрычніку 1941 года, дзейнасць партызанскага атраду і вызваленне вёскі Дукора ў 1944 годзе. Жывыя кветкі – дань памяці воінам-вызваленцам і мірнаму насельніцтву; выпускнікам, якія загінулі ў пекле Афганістана.

Кампазіцыя “На рэйках прыгажосці”

Наш паравозік збочыў з рэек і любуецца хараством наваколля. А ў вагончыках вязе не грузы, а яркія кветкі, дзіцячыя ўсмешкі і спадзяванні на светлае заўтра. Але калі ў вас узнікне жаданне прысесці, вы адразу заўважыце стары чамадан, чамадан з нашай гісторыяй, з нашым мінулым. Нельга адправіцца ў будучыню без ведаў нашых продкаў, без іх вопыту і парадаў.

Чыгунка (стужкі кветак) – артэрыя, якая звязвае гарады і народы, мінулае і будучае. Адпраўляючыся ў падарожжа, не забудзь зазірнуць у карту і выбраць цікавы маршрут: Курган Славы, Хатынь, Нясвіж, Брэст…

Кампазіцыя “У будучыню праз мінулае з багажом ведаў”

Рабіць добрыя справы, упрыгожваць навакольны свет – жаданне кожнага добрага чалавека. Каля школы з’явіўся цікавы аб’ект – школьная лавачка. Калі Вы вырашыце адпачыць, то вашай увазе прапануецца цікавая кніга і водар кветак.

  

 

свернуть