Тэрыторыя дашкольнай установы адукацыі “Куранецкі дзіцячы сад” - гэта своеасаблівая візітная картка. Любы наведвальнік, ступіўшы на ўчастак дашкольнай установы, звяртае ўвагу на яго прывабны і дагледжаны выгляд. Азеляненне тэрыторыі дае магчымасць не толькі зрабіць тэрыторыю прыгожай і арыгінальнай, але і карыснай для рознабаковага развіцця дзяцей, а таксама садзейнічае вырашэнню такіх задач, як развіццё патрыятычных пачуццяў; стварэнне ўмоў для аховы і ўмацавання здароўя дзяцей; павышэнне ўзроўню экалагічнай культуры дзяцей, бацькоў і педагогаў.
Адной з арыгінальных і цікавых формаў дызайну з’яўляецца клумба-палітра, якая складаецца з стэнда з выявай карты Беларусі (малюнак), сцяжынкі з керамічнай пліткі, “пэндзаляў”, палітры з кветак, якая аздобленая дэкаратыўнымі камянямі. З дапамогай рознакаляровай фарбы мы змаглі намаляваць карту Беларусі, якая сімвалізуе веліч, магутнасць, багацце і прыгажосць роднага краю. Тут расце шмат розных раслін, кветак, кустоў і дрэў: елка. бэз, гартэнзія, фарзіцыя, туя, каны, аксаміткі, пятунні, хоста, вяргіні.
Выкарыстоўваюць педагогі клумбу для правядзенне экскурсій, заняткаў, гутарак, а таксама праводзіць дыхальную гімнастыку, атрымліваць асалоду ад паху кветак і г. д.